|
|
У выдавецтве “Галіяфы” выходзіць новая кніга – першы зборнік паэзіі Змітрака Куьменкі “Пакуль жыву – спадзяюся...”. Аўтар нарадзіўся ў Мінску, скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Змітрок вядомы і як даследчык жыцця і дзейнасці Кастуся Каліноўскага.
Кажа дырэктар выдавецтва Зміцер Вішнёў:
- Выходзіць новая кніжка Змітрака Кузменкі “Пакуль жыву – спадзяюся...”. Кніга насычаная патрыятычнай лірыкай. Аўтар валодае класічнымі формамі, працуе ў класічнай стылістыцы. Ягоныя вершы выдатна будуць класціся на музыку.
Для аздаблення вокладкі кнігі выкарыстана адна з карцін вядомага мастака Аляксея Марачкіна.
Сёлета Змітрок Кузменка намінаваўся на прэмію часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф” у намінацыі “Дэбют”.
Васіль Кроква, Радыё Рацыя