Перавыдадзеная кніга Алега Латышонка «Нацыянальнасьць — Беларус»

Перавыдадзеная кніга Алега Латышонка «Нацыянальнасьць — Беларус»


Выдавецтва часопіса Arche перавыдала кнігу беластоцкага гісторыка Алега Латышонка «Нацыянальнасьць – Беларус». Першае выданне пабачыла свет у 2009 годзе. Тыраж кнігі скончыўся яшчэ летась, паведаміў рэдактар гістарычных выданняў часопіса Arche гісторык Аляксандр Пашкевіч:

- У параўнанні з першым выданнем змест кнігі дастаткова зменены. Некалькі тэкстаў было з кнігі выдалена, але таксама некалькі дададзена. Там да ста старонак – гэта новыя тэксты. Некаторыя друкаваліся ў беларускіх і польскіх выданнях у апошнія гады, а некаторыя аўтарам напісаныя непасрэдна для гэтага тому і раней нідзе не друкаваліся.

Нагадаем, што выдавецтве Arche за апошнія гады выдала чатыры кнігі Алега Латышонка – “Жаўнеры БНР”, “Беласток-Полацак”, “Нацыянальнасьць – Беларус” і “Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку XXI ст.”, апошяя з іх напісаная ў сааўтарстве з іншых беластоцкім гісторыкам Яўгенам Мірановічам.

Васіль Кроква, Радыё Рацыя.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя