Васіль Дэбіш сустракае сваё 50-годдзе з новай кнігай

Васіль Дэбіш сустракае сваё 50-годдзе з новай кнігай


Роздумы пра асэнсаванне жыцця, чалавечай годнасці, сяброўства, кахання і беларускай рэчаіснасці аб'яднаў новы зборнік брэсцкага паэта Васіля Дэбіша “Праз дождж”.

Сам творца адзначыў, што кніга атрымалася грунтоўнай:

- Гэты зборнік “Праз дождж” я пісаў многа гадоў. Гэта трэцяя мая кніжка. Яна складаецца з чатырох раздзелаў. Першы раздзел - “Нерушны свет”. Тут вершы пераважна пра прыроду. Другі – “Даспелым яблыкам пра каханне”. Трэцці – “Полымя свечкі”. Тут вершы сур’ёзныя, палітычныя. І чацвёрты раздзел – “Ніткі думак”. Ён складаецца з кароткіх, трохрадковых вершаў. Я лічу, што кніжка атрымлася нядрэнная, сур’ёзная.

Выданне зборніку прымеркавана да юбілею братоў-паэтаў Васіля і Анатоля Дэбіша. 22 ліпеня ім споўніцца па 50 год.

Папярэднімі выдадзенымі кнігамі брэсцкага творцы Васіля Дэбіша сталі зборнікі вершаў “Белыя птахі” і “Лісты да Марыі”.

Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя