|
|
Прыватнае выдавецтва Muzyka Odnaleziona рыхтуе да выдання кнігу і кружэлку з беларускім фальклорам. Для гэтага выдаўцы, прафесар Варшаўскай акадэміі мастацтва Анжэй Бянькоўскі і яго жонка Маргарыта, трэці год запар прыязджаюць на Палессе ў этнаграфічныя экспедыцыі. Па словах прафесара, асноўная мэта праекта – пазнаёміць палякаў з культурай суседняй краіны.
- Я б хацеў, каб у гэтай кніжцы былі не толькі аўтэнтычныя песні, але і сучасная, калгасная культура вёскі. Я так мяркую, што гэта будуць песні шаптунак і калгасаў. Бо ў Польшчы гэтага ўвогуле не ведаюць. Нельга жыць побач з суседам і не ведаць яго.
У планах Бянькоўскага ёсць пераклад беларускіх песняў на польскую мову. А вось ці выйдзе кніга пра палескі фальклор па-беларуску, пакуль невядома. Гэта стане магчымым толькі пры атрыманні дадатковага гранта на пераклад ад Міністэрства культуры ці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Алеся Лугавая, Радыё Рацыя
Фота by-ethno.livejournal.com