![]() |
![]() |
У Беларусі створаны сайт, дзе кожны можа падзяліцца сваімі назіраннямі і адчуваннямі ад прэзідэнцкіх выбараў. “Electby.org” – гэта адкрытая для ўсіх інтэрактыўная пляцоўка, створаная групай беларускіх медыя-актывістаў, якая працуе на платформе Ушахідзі.
Асноўная функцыя Electby.org – збор паведамленняў пра выбарчую кампанію ад грамадзян і іх аўтаматычная візуалізацыя на мапе Беларусі. Кожнае паведамленне з’яўляецца ў выглядзе кропкі на інтэрактыўнай мапе і сістэматызуецца па катэгорыях. Дасылаць паведамленні можна па-беларуску ці па-руску: мова арыгінала будзе захаваная. Чым больш людзей пакіне свае сведчанні на Electby.org, тым больш поўнай будзе карціна выбарчай кампаніі і яе вынікаў.
Прымус да датэрміновага галасавання, абмежаванне доступа да інфармацыі, ціск на актывістаў і выбаршчыкаў, махінацыі з бюлетэнямі... З дапамогай Electby.org усе гэтыя факты імгненна з’явяцца на мапе “Выбары 2010”.
Як адправіць паведамленне
1) СМС з любога мабільнага тэлефона
Адпраўце СМС на нумар у Літве +370 65 27 93 66 па кошце звычайнага смс-паведамлення. Абавязкова напішыце горад ці назву мясцовасці, дзе адбыўся выпадак, які вы хацелі б засведчыць.
2) Форма на сайце www.electby.org
Націскаеце кнопку “Адправіць” (уверсе справа). На старонцы, якая адчынецца, запаўняеце патрэбныя палі, а таксама адзначаеце на мапе горад ці мясцовасць, дзе адбыўся выпадак, які вы хацелі б засведчыць. Дасланае паведамленне адпраўляецца на прагляд мадэратару.
3) Электронная пошта
Дашліце ліст на electbyorg@gmail.com. Пазначце ў графе Subject мясцовасць, дзе адбыўся выпадак, які вы хацелі б засведчыць.
4) Twitter
Дашліце твіт з хэш-тэгам #electby. Twitter-сведчанне са 140 літар павінна ўтрымліваць асноўную інфармацыю: Што адбылося, дзе, калі, хто ўдзельнічаў. Калі ўказваеце месца падзеі, абавязкова зрабіце з назвы населенага пункту хэш-тэг, напрыклад #minsk #pinsk #grodno #vitebsk #brest #gomel і т.п.
Каб ваша паведамленне было зручней "ре-твіціць" пачынайце з самай галоўнай навіны. Усе хэш-тэгі павінны пісацца толькі лацінкай.
Як дапамагчы
Electby.org – гэта валанцёрская і адкрытая платформа. Далучыцца да яе стварэння можна наступным чынам:
1. Рэгулярна дасылаць свае ўласныя паведамленні;
2. Паказаць Electby.org сваім сябрам і калегам ды мабілізаваць іх на актыўны ўдзел у яго напаўненні;
3. Узгадаць Electby.org і паставіць спасылку на сваім сайце ці блогу;
4. Размясціць мапу сваім сайце. Для гэтага неабходна ўставіць наступны код на Вашу веб-старонку:
<iframe src ="http://electby.org/external" width="100%" height="350" frameborder="0" scrolling="no">
<p>Your browser does not support iframes.</p>
</iframe>
5. Стаць адным з мадэратараў Electby.org.
Па ўсіх пытаннях пішыце:
lesavik2009@gmail.com
andrei.khrapavitski@gmail.com
ПАСТАЎ СВАЮ КРОПКУ. АТРЫМАЙ iPad!