|
|
Трэцяе выданне часопіса Arche з серыі “Гуманітарны агляд”
Пабачыў свет новы, пяты нумар, часопіса Arche, прысвечаны аглядам сучаснай беларускай гуманітарыстыкі і замежнай беларусістыкі.
Як паведаміў рэдактар нумару гісторык Аляксандр Пашкевіч, гэта ўжо трэцяе выданне часопіса з серыі “Гуманітарны агляд”:
- Нумар з’яўляецца працягам ранейшых нашых двух нумароў, у якіх змешчаныя ў асноўным рэцэнзіі. Першы нумар выйшаў восенню мінулага года.Пяты нумар – гэта чарговы выпуск з серыі “Гуманітарны агляд”.
У нумары: Алег Латышонак «Крыжовыя паходы на Балтыку і іх месца ў папскай палітыцы», Аляксандр Філіпаў «Беларусь: нетрадыцыйная гісторыя», Дзмітрый Віцько «Сапегі і Радзівілы: суперніцтва магнацкіх груповак у сярэдзіне XVII ст.» ды многае іншае.
Васіль Кроква, Радыё Рацыя