130 год з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы

130 год з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы


130 год з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы адсвяткавалі ў вёсцы Чэрні Брэсцкага раёна. Мерапрыемства атрымала назву “Душа народа ў песнях iх гучыць”. Кніжная выстава “З Купалам і Коласам у сэрцы жывём” і выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстар-класы і гульні, танцы і песні ды шмат чаго іншага чакала гасцей мерапрыемства.

Арганізатар святкавання, дырэктар брэсцкай раённай бібліятэчнай сістэмы Ларыса Балашова адзначыла, што дата 7 ліпеня была абраная невыпадкова:

- Вельмі сімвалічна, што мы разам з гасцямі з Украіны, Польшчы, Расіі, будзем прымаць удзел ва ўшанаванні беларускіх выдатных песняроў. 7 ліпеня – гэта дзень нараджэння Янкі Купалы, таму ў гэты дзень мы святкуем 130-годдзе з дня нараджэння выдатных беларускіх пісьменнікаў.

У другой частцы, гасцей свята чакае спектакль Брэсцкага драматычнага тэатра “Прымакі” па п’есе Янкі Купалы.

Асноўная частка святочных мерапрыемстваў адбудзецца сёння (7 ліпеня) ў вёсцы Вязынка Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст.

Фота senno.by

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя