|
|
25 гадоў існавання святкуе музычны калектыў “Чыжавяне” з вёскі Чыжы, што на Гайнаўшчыне. Практычна кожная вёска гміны мае свой калектыў, некаторыя з іх былі створаныя нашмат раней, але менавіта “Чыжавяне”, па словах старшыні гміннай рады Крыстыны Гаўрылюк, з’яўляюцца візітнай карткай.
- Калектыў “Чыжавяне” – гэта візітная картка нашай гміны. Ён прадстаўляе гміну на Гайнаўшчыне, Бельшчыне, Беласточчыне, ды і ўвогуле ў Польшчы. Мы вельмі шмат выступаем. Зараз занятыя ў нас і ліпень, і жнівень. Кожную суботу і нядзелю калектыў некуды выязджае. Такіх людзей трэба шанаваць і падтрымліваць, каб яны спявалі і хацелі спяваць.
Сёння ў калектыве спявае 9 асоб. Музыкальны кіраўнік калектыву Юры Ганевіч з Горадні. На юбілейныя ўрачыстасці запрашаем у Чыжы на 14 гадзіну. У святочным канцэрце апрача юбіляраў прымуць удзел іншыя калектывы з Чыжоўскай гміны, а таксама калектывы з другіх гмін і паветаў Падляшша.
Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя
Фота samiosobie.info