|
|
Выступам гурта Neuro Dubel, легенды беларускай рок-музыкі, завершыўся фестываль «Басовішча-2012». Зоркамі сёлетняга фестываля былі гурты Зніч, IQ48, Sciana, Ilo&Friends і польскія каманды Farben Lehre і Raggafaya. Кожны дзень пасля канцэртаў на галоўнай сцэне госцям фестываля гралі таксама беларускія і польскія ды-джэі. Як адзначыў вакаліст гурта «Кальмары» Сяржук Машковіч, фестываль Басовішча з’яўляецца галоўнай падзеяй лета, не толькі ў музычным плане.
– Калі прыяжджаеш на Басовішча, то не толькі музыка для мяне важная, але яшчэ і тое, што тут заўсёды добрая атмасфера, заўсёды сустракаеш сваіх сяброў, нават тых, з кім у Беларусі не сустракаешся. Для мяне гэта пазітыўна, весела і вельмі радасна, што фестываль ёсць і, спадзяюся, яшчэ будзе далей і далей працягвацца ўсё гэта.
Сёлета арганізатары фестываля не падрыхтавалі конкурснай часткі. Але на сцэне ў гарадоцкім Барыку зайгралі пераможцы “Адборышча” – гэта гурт PANaNieba, які грае рэп, і гурт “Пава” – яны спалучаюць традыцыйную музыку з электронным гучаннем. Канцэртную праграму сёлетняга фестываля адкрыў польскі гурт Dead Courier – пераможца Before Басовішча. У гэтым годзе дэбютаваў таксама беларускі калектыў TerraKod.
“Басовішча-2012”. Першы дзень (фотарэпартаж)
“Басовішча-2012”. Другі дзень (фотарэпартаж)
Лукаш Леанюк, Радыё Рацыя.
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя