|
|
Зажынкі – традыцыйны пачатак жніваў – гэтая традыцыя адыходзіць разам з адыходам ручной працы ў полі. Музей Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах падчас фестывалю “Алень по бору ходзіць” стараецца захаваць традыцыю. Як зазначае арганізатар фестывалю Дарафей Фёнік, вельмі гучна ўсюды святкуюцца дажынкі, але зажынкавы абрад не менш важны.
– Зажынкі – пачатак жніва, гэта менш важны абрад чым дажынкі. Мы дачакаліся збожжа, якога не знішчыў град, не знішчыў дождж, мы ўжо яго можам зжаць. А калі мы яго зжалі, значыць будзе хлеб. Таму той першы снапок, каторы мы зажынаем, кладзем на крыж, будзе ў нас госцем альбо калядой, каторы захаваем да Раства і на Каляду паставім у куце пад іконамі.
Сёння зажынкі пройдуць у Відаве, Рэйпічах і ў Студзіводах. У фестывалі прымаюць удзел фальклорныя калектывы з Падляшша і беларускага Палесся.
Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя.