|
|
Арыя і класічная музыка ў Белавежы – не навіна. У чэрвені тут штогод адбываюцца “Сустрэчы з арыяй”, якія ладзіць фонд Царкоўная музыка ў Гайнаўцы. Класічная музыка, па меркаванні гмінных уладаў, прыйшлася белавежцам даспадобы і музыкі наведаліся ізноў, тым разам на запрашэнне гміннага асяродка культуры ў Белавежы, каб прыняць удзел у канцэрце “Арыі над сажалкамі”.
Канцэрт “Арыі над сажалкамі”, які ладзіць гмінны асяродак культуры ў Белавежы, – гэта састаўная частка цыклу “Музыка белавежскай пушчы”. Заключнай імпрэзай стане фестываль беларускіх калектываў, якія выконваюць самыя розныя віды музыкі. Фестываль запланаваны на 11 жніўня.
Матэрыял у далучаным гукавым файле.