|
|
Часопіс актуальнай беларускай прозы «Макулатура» нарэшце выйшаў у папяровым фармаце. Выдавецтва «Логвінаў» выдала другі нумар гэтага літаратурнага перыёдыка. Раней часопіс быў вядомы як інтэрнэт-выданне. На гэтых выходных адбылася прэзентацыя папяровай «Макулатуры». Кажа рэдактар часопіса Сяргей Календа:
– На гэтых выходных мы прэзентавалі «Макулатуру» на паперы. У гэтым нумары больш ужо вядомых аўтараў. Менавіта ў другім нумары з'яўляюцца тэксты, якія яшчэ нідзе не былі. Напрыклад, апавяданне Альгерда Бахарэвіча «Дрожджы», якое ён напісаў яшчэ у 2010 годзе.
Сяргей Календа на прэзентацыі расказаў пра часопіс, аўтараў другога нумара, прадстаўляў мастакоў і дызайнераў, тлумачыў сваю рэдакцыйную палітыку. Многіх, праўда, здзівіў кошт выдання – 99 тысяч беларускіх рублёў.
Васіль Кроква, Радыё Рацыя.
Фота Асі Паплаўскай