Вёска, якая не павінна знікнуць

Вёска, якая не павінна знікнуць


Для адмысловага майстар-класа па народных рамёствах у вёску Агдэмэр Драгічынскага раёна завіталі ганчар Васіль Логвін, разьбяр па дрэве Вячаслаў Дароцька, саломапляцельшчыцы Юлія Піваварава і Марыя Люльковіч. Праца майстроў выклікала захапленне ў мясцовых жыхароў:

-Такія людзі таленавітыя. Проста майстры ад Бога! Вельмі цікавае і саломапляценне, і ганчарныя працы, і разьба па дрэве. Усё вельмі спадабалася. Вельмі ўдзячныя, што яны сюды прыехалі. Можа і мы нечаму навучымся.

Майстар-класы па народных рамёствах хоць і былі цікавыя дарослым, але асаблівы попыт яны знайшлі сярод дзяцей, якія пакуль яшчэ жывуць у Агдэмэры. Дзяўчаты круціліся пераважна ля саломапляцельшчыц, хлопцы назіралі за працай Васіля Логвіна і Вячаслава Дароцькі.

У сваю чаргу агдэмэрцы паказалі гасцям, чым традыцыйна займаліся яны. Гэта ткацтва, вышыванне, пляценне з лазы.

Алеся Лугавая, Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя