|
|
Прабабуля яшчэ маладая, юнацкі здымак ужо стрэнькага суседа, партрэт дзяўчынкі, якой сёння даўно за 80. У Палічнай адкрылася выстава “Сямейныя сувязі, запісаныя ў вобразе”. На выставе - архіўныя здымкі з сямейных альбомаў побач з партрэтамі сённяшняга дня.
Па словах каардынатара праекту Аліны Зазулінскай, жыхары вёскі вельмі ахвотна дзеляцца сваёй мінуўшчынай, а здымкі ілюструюць гісторыю.
- Вельмі ахвотна паказвалі нам шлюбныя партрэты. Хто іх не меў, паказвалі розныя іншыя фотаздымкі. Успаміналі сваю маладосць, бо на тых здымках яны былі яшчэ маладымі. Шмат фотаздымкаў, дзе ёсць суседзі – калісці фатограф ездзіў па мясцовасці і рабіў гэтыя здымкі на вуліцы, на лавачцы пры плоце.
Выстава ў Палічнай даступная да канца жніўня. У межах праекту моладзь таксама займаецца дзіркавай фатаграфіяй і мультыплікацыяй.
Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя
Фота tio.by