|
|
Музей Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах запрашае дзяцей і моладзь на традыцыйныя беларускія музычна-этнаграфічныя майстар-класы.
Заняткі, па словах дырэктара музея Дарафея Фёніка, вядуцца дзеля таго, каб захаваць і пераказаць традыцыю наступным пакаленням.
- Гэта стала ўжо традыцыяй, каб дзеці летам маглі павучыцца рукадзеллю, песням, ігры на старадаўніх інструментах: на дудух і скрыпках. Дзеці будуць вучыцца плесці скрынкі з саломы, а Наталля Клімук будзе вучыць мастацкаму саломапляценню, якое ў нас не вельмі папулярнае, а на Палессі ў Беларусі стаіць на высокім узроўні.
Заняткі штодзённа пачынаюцца а 10 гадзіне і трываюць да 17 гадзін. Прыняць удзел у іх можа кожны ахвотны.
Завершацца майстар-класы адмысловым канцэртам і вернісажам, які запланаваны на 24 ліпеня.
Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя
Фота valancer.by