|
|
“Басовішча” суправаджаюць майстар-клясы ды-джэяў, фотавыстава з папярэдніх фэстываляў, а таксама кінапаказы.
Каля 15 гуртоў зь Беларусі й Польшчы прымае ўдзел у сёлетнім 23-м “Басовішчы”. Фэстываль музыкі маладой Беларусі традыцыйна праходзіць ва ўрочышчы “Борык” ля мястэчка Гарадок на Беласточчыне. Сёлета Беларускае аб’яднаньне студэнтаў у Польшчы ды арганізацыя “Грамадзка-культурная хуткая дапамога” мерапрыемства зладзілі супольна. Няма ў ім конкурснай часткі, а толькі канцэрты, тым ня менш на Беласточчыну прыехала нямала фэнаў беларускай музыкі. “Басовішча” суправаджаюць майстар-клясы ды-джэяў, фотавыстава з папярэдніх фэстываляў, а таксама кінапаказы.
На фэстывалі прысутнічае наш калега Юрка Ляшчынскі. Вашай увазе – яго рэпартаж.
матэрыял у далучаным гукавым файле