Беларускае Радыё Рацыя, Васіль Кроква
28.11.2010
У мінскім прыватным выдавецтве «Мэдысонт» выйшла ўнікальная кніга – аповесць Уладзіміра Караткевіча «Ладдзя Роспачы», у якой паэтапна паказаны ўсе цэнзарскія, рэдактарскія і аўтарскія праўкі, якія былі зроблены ў творы, падчас яго падрыхтоўкі да друку.
Прадмову да кнігі напісаў Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. У двух варыянтах тэкста аповесці толькі цэнзарскіх правак назбіралася 296. Кніга выйшла на ахвяраванні прыхільнікаў творчасці Караткевіча. Аўтар праекта – паэт і журналіст Глеб Лабадзенка.
- Кніга інтэрактыўная, яна ўбірае ў сябе фотакопію рукапіса, потым ідзе кніжны тэкст, у гэтых двух варыянтах ёсць месцы, вылучаныя маркерам, дзе рабіў праўкі або сам Караткевіч, або, найбольш, яму рабіў праўкі цэнзар. Апроч гэтага ў кнізе ёсць факсіміле машынапісу 1968 году, калі Васіль Сёмуха пераклаў аповесць на рускую мову. У гэтым машынапісе Караткевіч сваёй рукою таксама ўносіў праўкі.
Такім чынам у кнізе прыведзены тры варыянты аповесці Караткевіча, а таксама 55 ілюстрацый, 27 з якіх друкуецца ўпершыню. Завяршаецца кніга аналізам правак, якія былі зроблены ў творы падчас яго рэдагавання, аналіз выканаў Глеб Лабадзенка.
Прэзентацыя "Ладдзі Роспачы" адбудзецца 4 снежня а 13-й гадзіне ў мінскай кнігарні «Кніжны салон» па адрасе вул. Калініна, 5.