|
|
У мястэчку Белавежа, якое разьмешчана па польскаму боку на самай мяжы зь Беларусьсю, прайшло традыцыйнае беларускае Купальле.
У мястэчку Белавежа, якое разьмешчана па польскаму боку на самай мяжы зь Беларусьсю, прайшло традыцыйнае беларускае Купальле. На сьвяце былі паказаны традыцыйныя беларускія абрады, выступілі народныя калектывы, а дзяўчаты пускалі па вадзе вянкі ды шукалі папараць-кветку. Прыехалі таксама ансамблі зь Беларусі – “Бяседа” зь Менска ды “Спадчына” з Пружанаў. Мерапрыемства арганізавала беластоцкае Беларускае грамадзка-культурнае таварыства супольна зь Белавескім цэнтрам культуры.
На Купальлі пабывала нашая журналістка Анна Пятроўская.
матэрыял у далучаным гукавым файле