Адмысловая акцыя выдавецтва часопіса “Arche”

Адмысловая акцыя выдавецтва часопіса “Arche”


Выдавецтва часопіса “Arche” абвесціла пра адмысловую акцыю, у рамках якой прапануюцца чатыры кнігі беластоцкіх гісторыкаў – Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча. Сярод іх - „Жаўнеры БНР“ і „Беласток - Полацак“, аўтарства Алега Латышонка, кніга Яўгена Мірановіча „Беларусы ў Польшчы (1918–1949)“, а таксама кніга, напісаўная ў сааўтарстве двума гісторыкамі, «Гісторыя Беларусі з сярэдзіны ХVІІІ ст. да пачатку ХХІ ст." Усе кнігі выдадзены выдавецтвам часопіса “Arche”. Кажа галоўны рэдактар часопіса Валеры Булгакаў:

- Сёлета ў Алега Латышонка нарадзіўся сын, і ён заняты сямейнымі бацькоўскімі клопатамі. Таму ў Беларусі яго ў найбліжэйшы час не будзе. І мы вырашылі ягоную прысутнасць арганізаваць не фізічна, а інтэлектуальна – арганізаваць акцыю, у рамках якой прадаюцца важныя кнігі беларускіх гісторыкаў, якія жывуць у Беластоку - гэта значыць Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча.

Усе гэтыя кнігі можна замовіць у рамках акцыі. Для гэтага належыць даслаць электронны ліст на адрас dastauka@arche.by. Кошт чатырох выданняў разам з дастаўкай — 79 тыс. рублёў. Афэрта дзейнічае толькі ў межах Рэспублікі Беларусь.

Васіль Кроква, Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя