|
|
Першая прэзентацыя новай кнігі вершаў Міхася Южыка “Сузор’е вокнаў” прайшла незвычайна – у кватэры самога аўтара. Міхась Южык інвалід і амаль не пакідае сваё месца жыхарства. Ініцыятарам такой сустрэчы выступіла літсуполка “Літаратурнае прадмесце”, якой кіруе пісьменніца Людміла Рублеўская.
У прэзентацыі ўзяло ўдзел каля 15 чалавек. Удзельнікі імпрэзы абмеркавалі розныя літаратурныя пытанні, не толькі новы зборнік, кажа аўтар Міхась Южык:
- У нас была такая камерная, кватэрная абстаноўка. Завітала літстудыя “Літаратурнае прадмесце” на чале з Людмілай Рублеўскай. Прыемна, што мяне наведалі. Абмеркавалі не толькі мой паэтычны прадукт, але ўвогуле стан беларускай літаратуры.
Зборнік вершаў Міхася Южыка “Сузор’е вокнаў” выйшлаў у сталічным выдавецтве “Галіяфы”. Прэзентацыю кнігі мяркуе наладзіць таксама і выдавецтва, але, на жаль, ужо без удзелу аўтара.
Васіль Кроква, Радыё Рацыя