Другі нумар літаратурнага часопіса “Макулатура”

Другі нумар літаратурнага часопіса “Макулатура”


Пабачыў свет новы, другі, нумар літаратурнага часопіса “Макулатура”. Пакуль часопіс даступны толькі ў электронным выглядзе, але на гэтых выходных выдавецтва “Логвінаў” надрукае нумар на паперы, кажа галоўны рэдактар “Макулатуры” Сяргей Календа:

- Мы яго прэзентавалі на сайце kyky.org, потым ён з’явіўся на kamunikat.org, там яго таксама можна спампаваць. На гэтых выходных Логвінаў выдае “Макулатуру” на паперы.

Сярод аўтараў новага нумару “Макулатуры” шмат вядомых імёнаў – Альгерд Бахарэвіч, Віктар Жыбуль, Уладзіслаў Ахроменка, Аляксей Талстоў і іншыя. Прэзентацыя выдання адбудзецца ў Мінску 14 ліпеня.

Васіль Кроква, Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя