"Світанак" прэзентаваў сваю першую кружэлку

"Світанак" прэзентаваў сваю першую кружэлку


“А ці вы відзелі, а ці вы слышалі” гэта загаловак першага альбома калектыва беларускай народнай песні “Світанак”. У склад калектыва ўваходзяць настаўніцы з самаўрадавага прадшколя № 14 у Беластоку. Гэта сем жанчын якія апякуюцца дашкольнікамі з групаў з беларускай мовай навучання.

У час прамоцыі выдання ў беластоцкім клубе "Фама" заспявалі яны песні з новага альбома. Як адзначыла Альжбета Рудчук з калектыва “Світанак”, на кружэлцы змешчаны дзесяць фальклорных песень.

- На гэтай кружэлцы ў нас народныя песні. Але ў сучаснай апрацоўцы, з новай музыкай. Нашыя песні пра розныя вясёлыя справы. Ёсць песні-гульні, жартаўлівыя песні. Так як і спявалася ў народзе.

Прамоцыя кампакт-дыска адбылася ў беластоцкім клубе “Фама”. Удзельнікам мерапрыемства заспявалі таксама дзеці з дзіцячага садка, дзе працуюць сяброўкі калектыва “Світанак”. Прэзентаваліся таксама падапечныя студыі беларускага фальклору “Абба”. Канцэрт беларускіх песень закончыў выступ і прэзентацыя новага альбома калектыва “Світанак”.

Лукаш Леанюк, Радыё Рацыя. Фота аўтара.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя