Новыя кнігі ад “Arche”

Новыя кнігі ад “Arche”


Выдавецтва часопіса “Arche” працягвае здзіўляць аматараў беларускай гісторыі і культуры ўсё новымі і новымі кнігамі. Апошнім часам гэта пераважна перакладныя выданні навукоўцаў і даследчыкаў суседніх краін. Вось і гэтым разам дзве новыя кнігі ўяўляюць манаграфіі польскага мовазнаўцы Мірасава Янковяка і беларуска-польскага гісторыка Яна Шумскага. Кажа галоўны рэдактар часопіса “Arche” Валеры Булгакаў:

- Выйшла кніжка польска-беларускага гісторыка Яна Шумскага “Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944-1953 г.)”, а таксама выйшла кніжка Міраслава Янковяка “Беларускія гаворкі ў Латвіі”.

Манаграфія Міраслава Янковяка «Беларускія гаворкі ў Краслаўскім раёне Латвіі» - гэта першае падобнае сацыялінгвістычнае даследаванне беларускай мовы ў сумежных раёнах Латвійскай Рэспублікі. Другая кніга апавядае пра ўвесь той боль і пакуты, якія суправаджалі ломку ладу жыцця заходніх беларусаў пасля другой сусветнай вайны.

Васіль Кроква, Радыё Рацыя

Фота arche.by

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя