Экспедыцыя ў межах праекта “Вёска, якая не павінна знікнуць”

Экспедыцыя ў межах праекта “Вёска, якая не павінна знікнуць”


Завяршылася экспедыцыя ў вёску Агдэмэр Дрыгічынскага раёна ў межах праекта “Вёска, якая не павінна знікнуць”. Галоўнай мэтай экспедыцыі быў збор максімальна шырокай інфармацыі па мінулым населенага пункта. Уражаннямі ад паездкі дзеліцца журналіст Жанна Сідарук, што ўпершыню паўдзельнічала ў праекце:

- Такія вось экспедыцыі вельмі файны механізм, каб спазнаць самога сябе. Вось я напрыклад падумала, што я таксама вярнуся ў вёску, дзе жыла мая бабуля і спрабую што небудзь даследаваць, бо гэта цікава. Нажаль старыя людзі сыходзяць, паміраюць і няма такіх асоб, якія б перадавалі памяць пра мінулае.

Наступным этапам рэалізацыі праекта ў Драгічынскім раёне стануць майстар-класы з удзелам мясцовых умельцаў і прафесійных майстроў. Праект “Вёска, якая не павінна знікнуць” праводзіцца ў межах праграмы “Месца сустрэчы - дыялог” пры фінансавай падтрымцы нямецкага фонда “Памяць. Адказнасць. Будучыня” і міжнароднай грамадскай арганізацыі “Узаемапаразуменне”. Ён накіраваны на сацыяльную рэабілітацыю пажылых людзей увогуле і былых вязняў фашысцкіх лагераў у прыватнасці.

Фота
  • Фота 1/5
  • Фота 2/5
  • Фота 3/5
  • Фота 4/5
  • Фота 5/5

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя