Хадановіч атрымаў прэмію імя Даміняка

Хадановіч атрымаў прэмію імя Даміняка


Яе штогод уручае Лодзінскі аддзел Саюзу польскіх пісьменьнікаў за найлепшы пераклад польскай паэзіі на славянскую мову.

Паэт і перакладчык, старшыня Беларускага Пэн-цэнтру Андрэй Хадановіч атрымаў прэмію імя Зьбігнева Даміняка. Яе штогод уручае Лодзінскі аддзел Саюзу польскіх пісьменьнікаў за найлепшы пераклад польскай паэзіі на славянскую мову.

Хадановіч пераклаў на беларускую творы самых вядомых і выбітных польскіх паэтаў: Адама Міцкевіча, Чэслава Мілаша, Рышарда Крыніцкага й многіх іншых.

Узнагарода імя Даміняка ўручаецца з 2003 году. Ляўрэта вызначае журы. У мінулыя гады прэміяй былі ўганараваныя: расейцы Натальля Астаф’ева і Ўладзімір Брытаніжскі, чэх Вацлаў Бур’ян, сэрбка Бісэрка Рачыч і іншыя.

дг

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё