Леанід Дранько-Майсюк ствараў добры настрой сябрам

Леанід Дранько-Майсюк ствараў добры настрой сябрам


Беларускі паэт Леанід Дранько-Майсюк прэзентаваў сваё новае выданне - “Кніга для спадарыні Эл”. Кніга выйшла ў серыі «Кнігарня пісьменніка» Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Новае выданне складаецца з пяці раздзелаў. У адрозненні ад іншых паэтычных зборнікаў, гэтая кніга паэзіі ўяўляе сабой менавіта кнігу, а не збор вершаў, зазначае аўтар. Першапачаткова прэзентацыю кнігі рабіць не планавалася, але сябры-літаратары настаялі на тым, каб “Кніга для спадарыні Эл” была прэзентаваная ў святочнай атмасферы, кажа Леанід Дранько-Майсюк.

- Прэзентацыя - гэта заўсёды хваляванне. Настрой святочны, прыйшлі тыя людзі, якіх я хацеў бы ўбачыць, якія мне прыемны, бо ставараць добры настрой тым людзям, якія табе ствараюць добры настрой, гэта вышэйшая праява творчасці.

“Кніга для спадарыні Эл” была прадстаўленая на адмысловай літаратурнай імпрэзе ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў Мінску. Імпрэзу наведалі шматлікія беларускія літаратары ды аматары паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка.

Аляксей Красоўскі, Радыё Рацыя.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя