Уладзімір Арлоў у Берасьці

Уладзімір Арлоў у Берасьці


Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым адбылася ў Брэсце. Беларускі пісьменнік сустрэўся з жыхарамі і гасцямі горада. Мерапрыемства адбылося ў душпастырскім цэнтры грэка-каталіцкай парафіі імя святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя. У цэнтры ўвагі стала прэзентацыя кнігі "Пакуль ляціць страла", што была складзеная са 100 адказаў на пытанні чытачоў.

Уладзімір Арлоў адзначыў, што заўсёды трэба чуць свайго чытача:

- Мне было вельмі прыемна бачыць у зале гэтых людзей, падпісваць ім кнігі. Такія сустрэчы, якія адбыліся ў мяне на Брэстчыне ў “Пружанскім палацыку”, у брэсцкай уніяцкай царкве, яны безумоўна даюць тое, што называецца зваротнай сувяззю з чытачом. Яны натхняюць на новыя тэксты, на новыя падарожжы.

Яны дапамагаюць мне трымаць тое слова, якое я даў самому сабе пасля рэферэндуму 1995 года: не адмаўляцца ад ніводнай сустрэчы, - дадаў Уладзімір Арлоў.

Кніга "Пакуль ляціць страла" была выдадазеная ў серыі "Бібліятэка Свабоды".

Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст.

Фота аўтара.

Фота
  • Фота 1/4
  • Фота 2/4
  • Фота 3/4
  • Фота 4/4

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя