|
|
Сёлета знакаміты фестываль, што ў 19-ы раз пройдзе ў Бельску Падляшскім, змяніў фармат конкурснага адбору. Пра гэта Рацыі распавядае адказны за канкурсантаў, музыка і журналіст Алесь Кот-Зайцаў.
- У гэтым годзе было прынята рашэнне распачаць фестываль нязвыкла - у чэрвені. Рашэнне гэтае звязанае з тэхнічнымі пытаннямі. Штогод маем праблемы – паспець зрабіць візы ў кароткі тэрмін. “Бардаўская восень”, што мяне вельмі цешыць, апошнімі гадамі робіцца адмысловай пляцоўкай, адкуль сапраўды вырастаюць нейкія знакавыя фігуры маладой беларускай музыкі.
Нагадаем, 17 чэрвеня ў мінскай кавярні “Піўная гісторыя” адбудзецца адборачны канцэрт на фестываль “Бардаўская восень 2012”.
На канцэрце выступяць усе канкурсанты фестывалю і адмыслова запрошаны госць - Паліна Рэспубліка, пераможца мінулага фэсту.
Заяўкі ў выглядзе анкеты ўдзельніка, фотаздымка і дэма-запісу прымаюцца на паштовую скрыню adbor@vosien.org да 10 чэрвеня.
Рыгор Сапяжынскі, Радыё Рацыя.