Фільм "Нескароная" наведаў Гродна

Беларускае Радыё Рацыя, Вацлаў Галімскі
25.11.2010


Фільм пра легендарную беларускую паэтку Ларысу Геніюш, зняты тэлеканалам БелСАТ, выклікаў вялікую цікавасць гарадзенцаў, ажно ўсім жадаючым не хапіла месцаў у памяшканні Таварыства Беларускай Школы. На прэзентацыю фільма ў Гародні прыехаў адзін з яго аўтараў, даследчык творчасці Ларысы Геніюш паэт Міхась Скобла.

Пасля прагляду фільма адбылася прэзентацыя двухтомніка «Ларыса Геніюш», які пабачыў свет сёлета, а таксама альманаха «Асоба і час», цалкам прысвечанага жыццю і творчасці паэткі.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя