Андрэй Мельнікаў у Горадні

Андрэй Мельнікаў у Горадні


Музыка вяртаўся з Польшчы праз Гродна і вырашыў парадаваць сваіх сяброў спевамі. Сустрэчу зладзілі ў галерэі Крыга.
Наведвальнікі канцэрту адзначылі, што на творчасць моцна паўплывала царква.

Айцу Андрэю Кроту, настаяцелю грэка- каталіцкай парафіі ў Гродне, такія змены спадабаліся.

-  Як у любога творцы, у Андрэя Мельнікава адбываецца эвалюцыя. Зараз, на колькі я ведаю, рэлігійны і царкоўны аспект у яго жыцці больш глыбокі і больш шырокі, таму я пазітыўна гляжу на гэтую змену ў яго творчасці. Гэта такі своеасаблівы творчы пошук, які ў Беларусі мала хто адкрывае: мала такіх творцаў, якія пішуць песні і жывуць рэлігійным жыццём, і пішуць песні не царкоўныя, для набажэнства, а сапраўдныя творчыя песні, творчая перапрацоўка таго, што перажывае творца.

«Мельнікаў цікавы, калі выступае ў сябе на радзіме, пад Оршай, на Крапівінскім полі, дзе ён праводзіць фэсты, канцэрты. А тут ён як спявак для віп-персонаў, - кажа гродзенскі журналіст Андрэй Мялежка. – Гэта зусім не той Мельнікаў, які быў 10 год таму і чые песні ведала ўся Беларусь. Зараз гэта Мельнікаў, які актыўны ў фэйсбуку, а таго змагара, чые спевы падымалі Беларусь, ужо няма.. .»

Кацярына Мартыневіч, Гродна, Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя