Кніга “Грэка-каталіцкая царква на Лідчыне”

Кніга “Грэка-каталіцкая царква на Лідчыне”


Ужо амаль 20 год у Лідзе дзейнічае грэка-каталіцкая парафія Святога Іазафата Кунцэвіча. Адроджаная суполка налічвае зараз некалькі дзясяткаў вернікаў. Але яшчэ 200 год таму ўніяцкая царква налічвала ў Лідскім павеце больш за 10 парафій і дзясяткі тысяч вернікаў. Кніга “Грэка-каталіцкая царква на Лідчыне” за аўтарствам Лявона Лаўрэша і Святланы Марозавай, якая падрабязна расказвае пра гісторыю і развіцце царквы ў гэтым рэгіёне была прэзентавана ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя