Фестываль “Там по маёвуй росі” працягвае вандроўку па Падляшшы

Фестываль “Там по маёвуй росі” працягвае вандроўку па Падляшшы


У часе святкавання рэлігійнага свята Тройцы фальклорныя калектывы з Падляшша і Палесся наведваюць вёскі, ідучы карагодамі, даючы канцэрты.

Па словах дырэктара фестывалю Дарафея Фёніка, згодна традыцыі свята, кожны дзень пачынаецца гутаркай з Богам.

- Кожны дзень Тройцы на нашым фестывалі пачынаецца царкоўнай службай у Рабалах, пасля ў музеі “Бацькаўшчына”, што таксама ў Рыбалах, пройдзе этнаграфічны канцэрт. Будуць спяваць нашыя калектывы, песні якіх звызаны са Святой Тройцай, а таксама пакажуць абрады, у тым ліку і вясельныя.

Апрача Рыбалаў, фестываль наведае сёння таксама Грабалы, а пасля яго ўдзельнікі адправяцца ў пушчу на свята Крыначка.

Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя.

Фота Міхаліны Герасімюк.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя