Непаўторнасць і ўнікальнасць Горадні

Непаўторнасць і ўнікальнасць Горадні


Гарадзенскі навуковы і краязнаўчы свет папоўніўся яшчэ адным навуковым выданнем – часопісам “Гарадзенскі гадавік” . Першы нумар быў прэзэнтаваны ў арт-галерэі Крыга. Прэзэнтацыя суправаджалася дыскусіяй на тэму непаўторнасці і ўнікальнасці Горадні. Доктар гістарычных навук, Алесь Смалянчук  жартам заўважыў на пачатку дыскусіі, што навуковая і грамадская актыўнасць у Горадні залежыць ад уладаў.

Першы нумар гадавіка мае 12 аўтараў. Ён здзейснены намаганнямі выдавецкай кніжнай сэрыяй “Гарадзенская бібліятэка.”

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя