|
|
Усясветна вядомая беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч па запрашэнні Шведскага інстытута прымае ўдзел у літаратурным падарожжы Швецыя-Беларусь-Польшча. Зыходным пунктам якога ўзята творчасць Адама Міцкевіча.
Кніга “Час секанд хенд. Канец чырвонага чалавека” перакладаецца на шведскую мову і ў хуткім часе шведскія чытачы пазнаёмяцца з гэтым творам Святланы Алексіевіч, кажа перакладчыца Кайса Ёбэрг Ліндстэн.
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя