|
|
Дакументы Старэйшага натарыуса акруговага суда ў Гродне
Пра дакументы якія знаходзіліся ў актах Старэйшага натарыуса акруговага суда ў Гродне распавялі ў беластоцкім дзяржаўным архіве. А гэта натарыяльныя акты з канца 19 – пачатку 20 стагоддзяў. У гэтых дакументах можна прасачыць змены якія ўзніклі ў рэгіёне на працягу некалькіх стагоддзяў. Гэтая публікацыя накіраваная як на прафесіяналаў, так і на аматараў гісторыі ды генеалогіі - адзначыў доктар Ежы Шумскі.
Да кніжкі Ежы Шумскі далучыў кампакт-дыск з базай дадзеных у якой змешчаныя прозвішчы больш чым трыццаці тысяч жыхароў трох паветаў былой гродзенскай губерні.
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя