Прыхадскі хор з Новых Засімавічаў

Прыхадскі хор з Новых Засімавічаў


Першы дзень конкурсных слуханняў 31 Міжнароднага фестываля царкоўнай музыкі за намі. Адспяваў сваю конкурсную праграму таксама першы з чатырох беларускіх хораў, якія удзельнічаюць у сёлетнім фестывалі. Прыхадскі хор з Новых Засімавічаў на Пружаншчыне, гэта, між іншым, сужонства Святлана і Язэп Машкала, якія адразу пасля выступу падзяліліся і сваімі уражаннямі іраспавялі кароткую гісторыю свайго хору.

Перад намі яшчэ два дні конкурсных слуханняў. Сёння ў конкурсе выступяць вучнёўскі хор мастацкай гімназіі імя Ахрэмчыка і Харавая капэла Нацыянальнага тэхнічнага універсітэту. У пятніцу да конкурсу прыступіць хор «Брэвіс» з Менску. Агулам у фестывалі прымаюць удзел 23 хоры з 13 краін свету.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя