Пачаўся Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі Гайнаўка-2012

Пачаўся Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі Гайнаўка-2012


Выступам хору імя Льва Рэвуцкага пачаўся 31 Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі Гайнаўка-2012 ў Беластоку. Мастацкі кіраўнік хору Рэвуцкага Юры Карач усцешаны тым, што менавіта ім прыпаў гонар адкрываць новае дзесяцігоддзе існавання фестывалю.

Сёлета ў конкурснай праграме прымаюць удзел 23 хоры з 13 краін свету. Конкурсныя слуханні адбываюцца ад серады па пятніцу ўключна, пачатак выступаў а 17, канцэрты адбываюцца ў канцэртнай зале Падляшскай оперы і філармоніі.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя