Маладыя літаратары Берасцешчыны

Маладыя літаратары Берасцешчыны


Ці ёсць вартыя ўвагі або выбітныя маладыя літаратары на Берасцешчыне? Ці ўснуе сувязь маладога і больш сталага пакалення творцаў? Чаму выдаецца так мала кніг паэтаў і пісьменнікаў новага пакалення? На такія пытанні спрабаваў даць адказы малады берасцейскі літаратурны крытык Сяргей Грышкевіч.

На думку Сяргея Грышкевіча, стан літаратуры цалкам звязаны з сучасным станам краіны.

- Магчымасць выдаваць кнігі ў літаратараў ёсць толькі за ўласны кошт. Плюс да гэтага маладыя творцы жывуць у асаблівых рэзервацыях: паміж сабою і з сталымі пісьменнікамі яны кантактуюць мала, - адзначыў Сяргей Грышкевіч.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя