Сустрэча з менскім літаратарамі

Сустрэча з менскім літаратарамі


У Гродна адбылася сустрэча з менскім літаратарамі Уладзімірам Арловым, Паўлам Касцюкевічам і Андрэям Хадановічам, якія пазнаёмілі з апошнімі навінкамі беларускай літаратуры. Уладзімір Арлоў прадставіў гарадзенскаму чытачу сваю новую кнігу “Пакуль ляціць страла”, якая нядаўна выйшла ў серыі «Бібліятэка Свабоды». У кнігу ўвайшлі сто адказаў пісьменніка на пытанні чытачоў падчас сустрэчаў у бібліятэках і каля вогнішчаў, выступаў на кватэрах і ва ўнівэрсытэтах.

Андрэй Хадановіч распавёў гарадзенцам пра Парыж, дзе пабываў у падзяку за пераклад кнігі "Евангелле паводле Пілата" французкага пісьменніка Эрыка-Эманюэля Шміта на беларускую мову.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя