|
|
Ганна Аўчыннікава стала фіналісткай прэміі «Дэбют» за кнігу «Ад зачыненай брамы» яшчэ ў красавіку. Тады з-за праверак на працы не змагла трапіць на ўручэнне. Ужо пачала думаць, што падзея яе абмінула, але разам з навінкамі беларускай літаратуры Уладзімір Арлоў, Павел Касцюкевіч і Андрэй Хадановіч прывезлі з сабой і ўзнагароду, якую паэтка успрыняла з дваякімі пачуццямі:
Дэбютны зборнік вершаў “Ад зачыненай брамы” выйшаў у кніжнай серыі “Гарадзенская бібліятэка” год таму. Зборнік складаецца з двух раздзелаў і змяшчае вершы розных гадоў.