|
|
Выйшаў першы нумар мастацка-літаратурнага часопіса “Новыя Карткі”. У часопісе можам знайсці апавяданні падляшскага беларуса Міхася Андрасюка ці вядомага ў Польшыч беластоцкага пісьменніка Ігната Карповіча. Новыя Карткі” з’яўляюцца спадчыннікам перыядычнага выдання пад загалоўкам “Карткі”, якое выдавалі ў Беластоку з 1986 года. Як адзначыў галоўны рэдактар часопіса Тамаш Кудашэўскі, свае тэксты публікавалі тут таксама многія беларускія пісьменнікі.
Апрача мастацкай літаратуры ў “Новых Картак” многа пра рэпартаж, фільм, графіку ці комікс. “Новыя Карткі” будуць з’яўляцца раз на тры месяцы. Чарговы нумер квартальніка ўжо ў верасні. На пачатку часопіс будзе можна набыць толькі ў беластоцкай кнігарні “Акцэнт” і кафэ “Labalbal” па вуліцы Варшаўскай.