ТОП-100 беларускай прозы

ТОП-100 беларускай прозы


Сто лепшых твораў беларускай літаратуры адабралі ў горадзе над Бугам. Акцыя пад назваю “ТОП-100 беларускай прозы” цягнулася больш за месяц і падыйшла да завяршэння. Удзел у ёй прыняло каля паўтары тысячы анлайн-карыстальнікаў.

Дырэктар агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” Зміцер Шыманскі распавёў пра вытокі акцыі:

Два першыя прызавыя месцы занялі творы Ўладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” і “Дзікае паляванне караля Стаха”. На трэцім месцы апынуўся Іван Мележ з творам “Людзі на балоце”.

Асноўнаю мэтаю акцыі стала папулярызацыя беларускай мову і літаратуры сярод жыхароў і гасцей горада над Бугам.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя