|
|
У Варшаве будзе прэзентаваны праект «Песні філаматаў і філарэтаў». Аднаўленнем спеваў цягам мінулых двух год займаецца беларускі бард Аляксей Жбанаў. За час існавання праекту песні філаматаў і філарэтаў прагучалі ў шматлікіх гарадох Беларусі, а цяпер загучаць і ў Варшаве, распавядае Аляксей Жбанаў.
Прэзентацыя праекту «Песні філаматаў і філарэтаў» адбудзецца 18 траўня а 18-й гадзіне ў клубе каталіцкай інтэлегенцыі ў Варшаве. З аўтарам праекту, Аляксеем Жбанавым, напярэдадні варшаўскага канцэрту паразмаўляў Аляксей Красоўскі.