|
|
Менскі паэтычны тэатр АРТ-С працягвае свой доўгатэрміновы паэтычна-міфалагічны праект «Сакральная Беларусь». Гэтым разам імпрэзы будзе пысвечана пчолам і мёду. Гаворыць кіраўнічка тэатра, паэтка Аксана Спрынчан.
Імпрэза адбудзецца 11 траўня ў сталічнай бібліятэцы імя Цёткі. У вечарыне возмуць удзел пісьменнікі, сярод іх - Максім Клімковіч, Юрась Пацюпа, Славамір Адамовіч, Мікола Кандратаў, а таксама музыкі і мастакі. Пачатак імпрэзы а 18-й гадзіне. Уваход вольны.