|
|
Пераможцы сёлетняй літаратурнай узнагароды імя Веслава Казанэцкага сустрэліся з чытачамі ў Гарадку. Беларускі пісьменнік Міхась Андрасюк і жыхар падгарадоцкай Ярылаўкі, Ян Камінскі расказвалі пра сваю творчасць, планы на будучыню і сувязі з гэтай зямлёй. Як адзначыў дырэктар цэнтра культуры Юрка Хмялеўскі, сустрэча з падляшскімі пісьменнікам прайшла ў рамках гарадоцкіх дзён асветы і кніжкі.
Лаўрэаты сёлетняй літаратурнай прэміі прэзідэнта горада Беластока адказвалі на пытанні малодшых і сарэйшых жыхароў Гарадка. Сустрэча з падляшскімі літаратамі прайшла ў рамках цыкля “На салонах у Хадкевічаў”.