|
|
Качанне каравая ці шуканне цукеркаў у жыце – гэтыя традыцыйныя абрады звязаны са святам Юр’я прадставілі вучні з Нарвы. Яны прыехалі на гастролі у пачатковую школу імя святых Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку. Як адзначыў намеснік дырэктара комплекса школ у Нарве Ігар Лукашук, у школе існуе тэатральны гурток якога ўдзельнікі выступаюць у розных месцах на Падляшшы.
Дзеці з Нарвы якія ўдзельнічаюць ў школьным тэатральным гуртку і прадстаўляюць таксама іншыя абрады. Яны ўпершыню прыехалі ў Беласток каб паказаць свае таленты і заахвоціць вучняў тутэйшай школы да гульні ў тэатр.