Тыдзень Бібліятэк

Тыдзень Бібліятэк


Бібліятэкі Польшчы пачалі святкаванні Тыдня Бібліятэк. Выставы, канцэрты, аўтарскія чытанні, кніжныя кірмашы, а таксама шмат іншых мерапрыемстваў, каб заахвоціць да чытання, каб прыдбаць новых чытачоў. Па словах загадчыка чытальнай залы публічнай бібліятэкі ў Гайнаўцы Алы Грыц, святкаванні тыдня сёлета прыходзяць пад спартовым дэвізам.

Афіцыйна Тыдзень Бібліятэк праходзіць з 8 па 15 траўня, у Гайнаўцы мерапрыемствы, у межах Тыдня прадоўжацца да канца месяца. Наведнікаў бібліятэкі дадаткова чакаюць сустрэчы з пісьменнікамі, выстава, прысвечаная памяці рэжысёркі дакументальных фільмаў Тамары Саланевіч.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя