Фестываль “Там па маёвай росі”

Фестываль “Там па маёвай росі”


Прэзентацыяй традыцыйнай культуры Кобрынскай зямлі распачаўся 9-ты падляшска-палескі фестываль “Там па маёвай росі”. У Музеі малой Айчыны ў Студзіводах адкрылася выстава традыйнага аддзення Кобрыншчыны, прайшоў тэматычны семінар, а паэт Пятро Шэпэцюк з вёскі Лелікава распавёў пра свой родны дыялект – тараканскую мову. Як кажа дырэктар фестывалю Дарафей Фіёнік, сувязі Кобрына і Бельска вельмі глыбокія, а таму песні гурта з беларускага Дывіна зразумелыя і на Бельшчыне.

Фестываль “Там па маёвай росі”, адкрыццё якога наведала Яна Запольская, сёлета працягнецца цэлы месяц і загляне ў многія куткі Падляшша. А ўжо ў чацьвер распачнецца трэці разбярскі пленэр “Студзіводы”.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя