|
|
Археолагі з Польшчы, Беларусі, Расіі ды Нямеччыны прымаюць удзел у канферэнцыі, прысвечанай даследванням перыяду нэаліту ды бронзу у паўночна-усходняй Польшчы. Арганізатарам канферэнцыі, якая праходзіць у Супраслі, выступае Падляшскі музей у Беластоку.
Па словах дырэктара музея Анджэя Ляхоўскага, галоўная мэта канферэнцыі - сустрэчы і абмен досведаў археолагаў, якія займаюцца гэтымі абшарамі.
- Існуе пэўная традыцыя такіх сустрэчаў і гэтай традыцыяй ёсць Супрасль і наш музей, які ініцыюе гэтыя сутрэчы. Мы маем калегаў ад Кракава да Гданска, ад Мінска да Торуня.
У канферэнцыі ў Супраслі прымае таксама ўдзел група 9 археолагаў з Беларусі.
Па словах Вадзіма Лакізы з Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, вельмі важны вынік канферэнцыі - гэта абмен досведам.
- У нас вельмі шмат агульных мяркаванняў і агульных напрацовак. І самае галоўнае на канференцыі - гэта тое, што сустракаешся з людзьмі, якія займаюцца такой жа тэматыкай. Можна нешта расказаць, паказаць, абмеркаваць і пачуць нейкія падказкі.
Навуковая археалагічная канферэнцыя ў Супраслі будзе працягвацца да заўтра. У яе плане апрача дакладаў ёсць таксама наведванне музея іконаў у Супраслі.