|
|
Навошта ведаць гісторыю свяйго народу? Наколькі цесна пераплятаецца гісторыя кожнага з гісторыяй агулу? Па якіх слядах шукаць свае карані? – на гэтыя ды іншыя тэмы ішла гаворка падчас сустрэчы гайнаўскай моладзі са старшынём беларускага аб’яднання Хатка ў Гданьску, выкладчыцай Беластоцкага і Гданьскага універсітэтаў, даследчыцай Ленай Глагоўскай. Па словах Лены Глагоўскай, займацца гісторыя могуць не толькі гісторыкі, але веданне агульнай гісторыі вельмі дапамагае ў пошуках сваёй асабістай.
Шуканне сваіх каранёў, пісанне сваёй гісторыі дапамагае ў асэнсаванні сваёй тоеснасці. Як зазначыла Лена Глагоўская, шчаслівы той, хто ведае лёсы хаця б 4 пакаленняў перад сабой.